Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У NATO плянуюць нарасьціць супрацьпаветраную абарону ў Эўропе ў адказ на «пагрозу расейскай агрэсіі»


Сьцяг NATO
Сьцяг NATO

NATO просіць, каб эўрапейскія краіны сябры блёку нарасьцілі у пяць разоў магчымасьці сілаў СПА наземнага базаваньня, паведаміў у аўторак Bloomberg з спасылкай на абазнаныя крыніцы.

У публікацыі гаворыцца пра імкненьне Паўночнаатлянтычнага альянсу «запоўніць ключавы прагал у адказ на пагрозу расейскай агрэсіі».

Пытаньні, зьвязаныя з СПА, будуць абмяркоўвацца на сустрэчы міністраў абароны дзяржаваў NATO ў Брусэлі 5 чэрвеня. Пакуль жа, як адзначаюць крыніцы Bloomberg, дыскусіі ідуць за зачыненымі дзьвярыма.

Паводле задумы NATO, пра якую апавялі суразмоўцы агенцтва, нарошчваньне патэнцыялу сродкаў супрацьпаветранай абароны ў пяць разоў будзе супольнай мэтай для эўрапейскіх краінаў — сяброў блёку. У кожнай асобнай краіне гэты ўзровень можа адрозьнівацца.

Інфармацыі пра канкрэтныя тэрміны ажыцьцяўленьня гэтай задумы няма.

На гэтым тыдні вайсковыя кіраўнікі з краінаў NATO зьбіраюцца таксама ўхваліць адзін з самых амбітных з часоў халоднай вайны праект — павялічыць запасы зброі ў Эўропе і Канадзе, каб менш залежаць ад дапамогі абаронных сыстэмаў ЗША.

Гэта адбудзецца на сустрэчы ў Брусэлі ў чацьвер. Прынятыя там рашэньні стануць асновай для саміту NATO 24–25 чэрвеня ў Гаазе, піша Bloomberg.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG