Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядаюць расейcкія авіябазы «Аленевая» і «Белая» пасьля атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў. Спадарожнікавыя здымкі

Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленевая» ў Мурманскай і «Белая» ў Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня.

Сьвежыя спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar паказваюць наступствы ўкраінскай атакі бесьпілётнікаў на вайсковыя аэрадромы «Аленевая» ў Мурманскай і «Белая» ў Іркуцкай вобласьцях Расеі 1 чэрвеня. Адказнасьць за спэцапэрацыю «Павуціна» па зьнішчэньню вайсковай авіяцыі ў тыле Расеі ўзяла на сябе Служба бясьпекі Ўкраіны. Афіцыйная прычына -- зьнішчэньне расейскіх самалётаў, якія бамбуюць украінскія гарады. Паводле розных падлікаў, колькасьць пашкоджаных вайсковых самалётаў на чатырох аэрадромах (дроны яшчэ атакавалі аэрадромы «Іванава» і «Дзягілева», але спадарожнік ня змог зьняць іх праз хмарнае надвор'е) можа складаць каля двух дзясяткаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG