Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні прайшоў матч у падтрымку палітзьняволеных — беларускіх журналістаў. ФОТА


Акцыя салідарнасьці з журналістамі-палітвязьнямі перад матчам
Акцыя салідарнасьці з журналістамі-палітвязьнямі перад матчам

5 чэрвеня адбыўся таварыскі матч паміж прадстаўнікамі Офісу Сьвятланы Ціханоўскай і Сейму Літвы на знак падтрымкі зьняволеных у Беларусі журналістаў. 

На баку Офісу выступілі Франак Вячорка, Дзяніс Кучынскі, Анатоль Лябедзька, а таксама актывісты грамадзянскай супольнасьці, паведаміў тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Перад пачаткам гульні прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі журналістамі і журналісткамі, якія знаходзяцца за кратамі за сваю працу і праўду.

«Амаль 40 прадстаўнікоў і прадстаўніц мэдыя знаходзяцца за кратамі. Рэжым баіцца праўды, таму перасьледуе тых, хто яе агучвае. Але свабода слова і доступ да інфармацыі — гэта падмурак грамадзтва», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.

«Вызваленьне ўсіх палітвязьняў — нашая галоўная мэта. І нават такія, на першы погляд, простыя крокі, як футбольны матч, — гэта не пра спорт. Гэта пра салідарнасьць, пра еднасьць і пра супольную пазыцыю», — дадала яна.


На 6 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязьнямі 1175 чалавек.

Сярод іх 39 журналістаў:

  • Андрэй Аляксандраў
  • Кацярына Андрэева
  • Яўген Глушкоў
  • Канстанцін Залатых
  • Марына Золатава
  • Дзяніс Івашын
  • Аляксандар Ігнацюк
  • Ігар Ільяш
  • Антон Казельскі
  • Ігар Карней
  • Валерыя Касьцюгова
  • Вячаслаў Лазараў
  • Ігар Лосік
  • Павел Мажэйка
  • Аляксандар Манцэвіч
  • Алесь Марчанка
  • Яўген Меркіс
  • Дзьмітры Наважылаў
  • Яўген Нікалаевіч
  • Павел Падабед
  • Даніла Палянскі
  • Анджэй Пачобут
  • Паліна Піткевіч
  • Руслан Равяка
  • Вольга Радзівонава
  • Алесь Сабалеўскі
  • Сяргей Сацук
  • Дзьмітры Семчанка
  • Ірына Слаўнікава
  • Алег Супрунюк
  • Андрэй Фамін
  • Алена Цімашчук
  • Сяргей Чабоцька
  • Людміла Чэкіна
  • Ларыса Шчыракова
  • Супрацоўнікі рэдакцыі Intex-press


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG