Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане пачаўся суд за падпал украінскага складу на замову «Вагнэра»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Абвінавачваньне сьцьвярджае, што падсудныя ўчынілі пажар на складзе кампаніі, якая пастаўляла абсталяваньне ва Ўкраіну, у тым ліку спадарожнікі Starlink. Прычым падпал замовіла расейская вайсковая група «Вагнэр».

На лаве падсудных — шэсьць чалавек, якія не прызналі віны. Абвінавачваньне сьцьвярджае, што яны датычныя да пажару на складзе кампаніі, якая пастаўляла абсталяваньне ва Ўкраіну, у тым ліку спадарожнікі Starlink Ілана Маска. Прычым падпал замовіла расейская вайсковая група «Вагнэр», паведаміла Reuters.

Непасрэдна ў падпале вінавацяць чатырох, а дваіх — у тым, што яны хавалі інфармацыю аб падрыхтоўцы тэракту.

Іх таксама падазраюць у рыхтаваньні выкраданьня знанага расейскага бізнэсоўца Яўгенія Чычваркіна, які трымае вінны рэстаран у Лёндане.

Яшчэ два фігуранты справы прызналі віну леташняй восеньню і ў гэтым судовым працэсе ня ўдзельнічаюць.

  • Дылан Эрл, які прызнаўся ў падпале з абцяжлівымі абставінамі і рыхтаваньні небясьпечных для жыцьця й бясьпекі людзей дзеяньняў, а таксама ў каардынацыі падпалу і кантактах з «Вагнэрам». Эрл стаў першым, каго абвінавацілі паводле новага брытанскага Закону аб нацыянальнай бясьпецы, скіраванага супраць варожай дзейнасьці іншых краін.
  • 23-гадовы Джэйк Рыўз таксама пацьвердзіў, што ўдзельнічаў у падпале за грошы ад замежнай выведкі.


Паводле пракуратуры, Эрл і Рыўз плянавалі падпаліць яшчэ два аб’екты ў Лёндане — вінны бар і рэстаран расейскага бізнэсоўца Яўгенія Чычваркіна, а таксама выкрасьці іх уладальніка. Яўгеній Чычваркін публічна крытыкуе расейскія ўлады за ўварваньне ва Ўкраіну і ўваходзіць у Антываенны камітэт Расеі. Улады РФ у 2002 годзе ўнесьлі яго ў сьпіс «замежных агентаў».

Яўген Чычваркін, архіўнае фота
Яўген Чычваркін, архіўнае фота

Брытанскія ўлады неаднойчы абвінавачвалі Расею і зьвязаныя зь ёй структуры ў правядзеньні шпіёнскіх і падрыўных апэрацыяў як у краіне, так і за яе межамі. Кіраўнік брытанскай выведкі раней заяўляў, што расейскія агенты хочуць выклікаць хаос.

Крэмль адмаўляе ўсе абвінавачваньні, сьцьвярджаючы, што Лёндан несправядліва вінаваціць Маскву ўва ўсякіх нэгатыўных падзеях.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG