Акрамя займаньня пасады ў NATO, генэрал-лейтэнант Грынкевіч будзе камандаваць амэрыканскімі Ўзброенымі сіламі ў Эўропе.
Кандыдатуру генэрала ВПС ЗША Алексуса Грынкевіча вылучыў прэзыдэнт Дональд Трамп і ўхвалілі 32 саюзьнікі ў NATO, гаворыцца ў заявах Міністэрства абароны ЗША і NATO.
Гэтае прызначэньне, якое мае пацьвердзіць Сэнат ЗША, адбылося пасьля таго, як Вашынгтон папярэдзіў, што ён можа пераарыентаваць свае сілы з Эўропы на іншыя рэгіёны.
Акрамя займаньня пасады ў NATO, генэрал-лейтэнант Грынкевіч будзе камандаваць амэрыканскімі ўзброенымі сіламі ў Эўропе.
Грынкевіч заменіць на гэтай пасадзе Крыстафэра Кавалі, які ўзначальваў намаганьні Захаду падтрымаць Украіну ў барацьбе з Расеяй і ўмацаваньне ўласнай здольнасьці NATO супрацьстаяць Маскве.
Як пісала Свабода, прадзед Грынкевіча прыехаў у ЗША на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў зь Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камандуючым сіламі NATO ў Эўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША