Парлямэнт Латвіі зацьвердзіў законапраект аб забароне паездак у Расею і Беларусь. Каго ён закране

Шыльда Саэймы Латвіі

Камісія Саэймы ў пытаньнях абароны, унутраных справаў і перадухіленьні карупцыі падтрымала законапраект «Пра абмежаваньне дзейнасьці, якая пагражае нацыянальнай бясьпецы», які прадугледжвае забарону на паездкі пэўных работнікаў сфэры дзяржаўнага кіраваньня ў Расею і Беларусь.

Забарона езьдзіць у Расею і Беларусь распаўсюджваецца на наступных асобаў:

  • хто мае допуск да дзяржаўных сакрэтаў;
  • адказных за бясьпеку аб’ектаў крытычнай інфраструктуры;
  • тых, якія працуюць у міністэрствах абароны, унутраных справаў і юстыцыі, ва ўстановах, падпарадкаваных ім;
  • тых, якія працуюць на вайсковых абʼектах, у Бюро перадухіленьня карупцыі і барацьбы зь ёю, у падатковай і мытнай паліцыі, а таксама на супрацоўнікаў мытні Службы дзяржаўных даходаў;
  • забарона будзе таксама распаўсюджвацца на дэпутатаў Саэймы, а таксама на асобаў, якія працуюць на дыпляматычнай ці консульскай службе, у судовых і пракурорскіх установах.


Законапраект павінна падтрымаць Саэйма ў канчатковым чытаньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ўводзіць платную электронную рэгістрацыю пры ўезьдзе зь Беларусі і Расеі